Гісторыя – гэта сукупнасць меркаванняў аб падзеях, якія адбываюцца ў нашым жыцці. Чым далей у часе тым менш магчымасцяў для фарміраваньня больш менш аб’ектыўнага бачаньня важных падзей нашай гісторыі. 25 сакавіка споўніцца 105 гадоў з дня абвяшчэння Незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. Гэты дзень стаў сімвалам Волі для многіх беларусаў. Але столькі гадоў улады, якія кіравалі і ўсё яшчэ кіруюць у Беларусі, або маўчаць, або выкладаюць наратыў, прыніжаючы ролю гістарычных падзеяў 1918 году, ці проста кажуць, што тыя падзеі былі дрэннымі для беларусамі. БІНіМ Канада прапануе вашай увазе невялікую кнігу, напісаную першым прэзідэнтам Інстытута доктарам Вінцэнтам Жук-Грышкевічам. Вы знойдзеце некалькі невялікіх узораў, дзе сведка расказывае аб тых падзеях і выказывае свой погляд на гісторыю.