About / хто мы

Canadian BINiM’s Mission and Activities

BINiM’s mission is to increase, enhance and disseminate scholarly and artistic knowledge about Biełaruś in Canada and abroad, with particular stress on the US and Europe. Its members shall be well represented at conferences, symposiums, congresses, and take part in other scholarly events, as well as various arts programs, related to Biełaruś and Biełarusian-Canadian studies and occasions. The membership shall be published predominantly in peer-reviewed press (scholars) and take part in cultural activities of the country and abroad (writers, artists, musicians, singers, and folk groups). The Institute provides consultants, advisors and speakers to Biełarusian and/or Canadian groups that sponsor conferences and other scholarly and or civic events as well as arts related interests and programs. BINiM (Canada) shall actively cooperate with Canadian, USA and European universities and professional world organizations. (In these terms, BINiM Canada collaborates with The Centre for Biełarusian Studies (CBS, US), Association for Slavic, East European and Eurasian Studies (ASEEES, US-GB), Anglo-Biełarusian Society (GB), Canadian Association of Slavists (CAS), British Association for Slavonic and East European Studies (BASEES), European Humanities University (Vilnia), and more. BINiM (Canada) shall supply resources on Biełaruś and Biełarusian topics for Canadian media, government, and general public. The Institute serves as a liaison between Canadian and Biełarusian academic circles and communities.

Місія БІНіМ(а) Канады

Роля БІНіМ(у) выкладзена ў нашым статуце і галоўнай місіі, якая спачатку была сфармуляваная так: Беларускі інстытут навукі й мастацтва ў Канадзе (БІНіМ) ёсьць арганізацыяй навукі й культуры, якая намагаецца згуртаваць усе навуковыя й культурныя творчыя сілы, што ставяць сабе за мэту навуковае пазнаньне й вывучэньне Беларусі, беларускага народу ды ягонай культуры ў мінулым і сучасным, падтрымліваньне навуковай працы ў галіне беларусаведы, а таксама й творчай працы ў галіне беларускай культуры. Місіі БІНіМ(аў) ЗША і Канады падобныя сваімі галоўнымі мэтамі, але практычны падыход да іх выкананьня адрозьніваецца. Дзякуючы таму што амэрыканскі БІНіМ мае больш сяброў, органы друку і некалькі добрых фундацыяў, яго сябры ў сваіх публікацыях вяртаюць багатае жыцьцё беларускай эміграцыі на радзіму. А галоўнае, яны могуць (большай часткай) карыстацца роднай мовай у сваіх навуковых працах. Безумоўна, сябры амэрыканскага БІНіМ(у) шмат робяць таксама на ніве замежнай асьветы пра Беларусь, але толькі тыя, у каго ангельская мова родная ці блізкая да роднай, робяць значны ўплыў у замежную навуку. Місія і навуковая праца БІНіМ(у) у Канадзе адрозьніваецца ад амэрыканскага БІНіМ(у) тым, што наша галоўная задача – пазнаёміць і зацікавіць канадыйцаў, амэрыканцаў і эўрапейцаў навуковым і культурным багацьцем нашай радзімы на знаёмай ім мове (вядома, што гэтая мова большай часткай ангельская); таму матэрыялы пра Інстытут, уключаючы другую рэдакцыю Місіі БІНіМ(у) у Канадзе, на ўэб-бачынцы ёсьць па-ангельску.