50 гадоў беларускай бібліятэцы Скарыны ў Лондане

Рада апекуноў Беларускай бібліятэцы і музея імя Францішка Скарыны ў Лондане запрашаюць на вірутальную падзею, што адбудзецца 15 траўня 2021, 19 гадзін па мінскім часе (17 па Лонданскім, 12 па паўночнаамерыканскім усходнім часе )

Бібліятэка адчынілася 15 траўня 1971 г. і з таго часу сталася найбуйнейшым зборам беларусазнаўчай літаратуры за мяжой і знакавым месцам для беларусаў ва ўсім сьвеце.

У дзень ейнага 50-годзьдзя мы зьбіраем за адным віртуальным сталом беларускіх і заходніх дасьледчыкаў, культурных і грамадзкіх дзеячоў, даўніх і новых сяброў Скарынаўкі.

Сярод іх Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла, пісьменьнік Уладзімер Арлоў, літаратуразнаўца Арнольд Макмілін, выдавец Зьміцер Санько, гісторыкі Натальля Гардзіенка і Дарота Міхалюк.

Вядучы – беларусазнаўца і перакладчык Jim Dingley

Сустрэча адбудзецца праз Zoom на беларускай мове.

Калі: субота. 15 траўня, 19 гадзін па мінскім часе (17 па Лонданскім, 12 па паўночнаамерыканскім усходнім часе )

вось лінк, каб далучыцца: https://us02web.zoom.us/j/87827606349?pwd=RFAvdXBvTUc2Q3huOG9aSWxGN21lQT09&fbclid=IwAR0SK-DrJ6G38mDmev7ymk6qYbNRjBXj3boI4BHDxjuvXa6WAkX_JowOh9U#success

Leave Comment

Your email address will not be published. Required fields are marked *