Узьлётнаму юбіляру – ПЁТРУ МУРЗЁНКУ

Шчырапаважаны спадар Пётра!

Над Гуронах ужо лапоча крыламі Ваш узьлётны юбілей. Перасылаю некалькі злоўленых з-пад Гурона рыфмаў ва ўшанаванне мужнага юбіляра.
Шчыра — Сяргей Панізьнік
У дадатак — абярэг з-пад Дзісны; на рушніку выявы Берагіні, Вясны-Лады — памяць русалляў з ХІ-ХІІ ст.
Ідыяграма вады — знак з эпохі неаліту.
+ Бяжыць Упыр, але Ваш Анёл утрымае ўвесь цяжар нажытога; руны на кары з-пад гуронскага берага; Застаўка з Евангелля ХУІ ст. /бажніца ў Мікалаёве каля Дзісны/

ПЁТРУ МУРЗЁНКУ

на новы заплыў – руплівыя слугі:
    лайбы, віціны, стругі
У Дунілавічах – май…
Бацька сыну: --Стог трымай!
Сена жарабку ты дай,--
За каптур сам уцякай…
    Не паслухаў бацьку сын.
    …А ў Атаве цьвіў язьмін:
    Мо гадоў праз пяцьдзесят
    Там Пятро заняў пасад.
Пілігрым знайшоў і добу,
Каб з людзей здымаць хваробу
І вяртаць у Сакавік,
ВОЛЯЙ асьвятляць іх лік.
    Прызначалася мікстура:
    --Дзе ёсць Нацыя, Культура,--
    Там і ты, Айчыны страж!
*****************************
З Юбілеем, Пётра наш!
Сем дзесятак – для паставы,--
Каб успомніць і Паставы,
І ўсю фізію навукі…
    Зноў тварыць Вам без прынукі,--
    Каб зьмясьціць гады-грудкі
    На натхнёныя ганкі;
    На віціны ўсе – ня грэх,--
Бо МУРЗЁНАК – сам Каўчэг !

  Сяргей Панізьнік
  Травень 2021 года

Leave Comment

Your email address will not be published. Required fields are marked *

Privacy Preference Center

Necessary

Advertising

Analytics

Other