Паважаная сп. Івонка Сурвілла!
Сябры Беларускага інстытута навукі і мастацтва ў Канадзе шчыра віншуюць вас з 85-годдзем!
Мы вельмі ўдзячны вам за пастаянную падтрымку і клопат, якія вы аказваеце ў працы інстытута на працягу многіх гадоў.
Зычым вам моцнага здароў’я і далейшай плённай працы на беларускай ніве.
Сябры БІНІМ, Канада
11 красавіка 2021 года