Ларыса Генiюш. Не бярозаю і не калінаю

Не бярозаю і не калінаю
з салаўямі на досьвітку млець,
ані вечназялёнай ялінаю
ў сьнегапады і ў сьпёку шумець.
Не лябёдкай, ня скрыпкай ліповаю –
я хачу, як апошні наш зубр,
сільнай быць, гартаванай, суроваю,
так цьвярдой, бы пушчанскі наш дуб.
Хачу ўстояць – каронаю ў просіні,
а карэньнем ад сэрца зямлі, –
ад нямілых, ліхіх, ад няпрошаных
сваім гольлем яе затуліць.
I пяяць ёй ліствою, галінамі,
кожным нэрвам карэньняў кахаць.
Яе лёс, яе шчасьце праўдзівае
на дубовыя плечы узьняць.
Старажыць, засланяць, безбаронную,
ад чужацкіх разгулаў спыняць
і удар, ў яе сэрца скірованы,
трапяткім сваім сэрцам прыняць.

1966. Ларыса Генiюш.

верш чыталі:
Анхела – Малага, Іспанія
Мікалай – Аннсі, Францыя
Аляксандра – Брусэль, Бельгія
Ганна – Дублін, Ірландыя – Мінск
Алена – Краснагорск, Расея – Шостка, Мінск
Даша – Нідэрланды
Данііл – Уроцлаў, Польшча
Наталля – Вісбадэн, Нямеччына
Людміла – Драгеда, Ірландыя – Ваўкавыск
Сяржук – Масква, Расея – Менск
анімацыя:
Ксенія – Атава, Канада
гітара:
Міхась – Атава, Канада – Мінск
відэамантаж:
Аляксандр – Атава, Канада – Мінск

праект “Вершалюцыя” (2021)

Leave Comment

Your email address will not be published. Required fields are marked *