White Flowers

Беларускія массавыя мірныя, і, шчыра кажучы, амаль што самаахвярныя пратэсты 2020-га года натхнілі, ды і яшчэ натхняць нямала мастацкіх твораў, творчасці, фільмаў, спектакляў, кнігаў, аповесьцяў. Адзін з такіх твораў – ан-лайн праект канадыйскай мастачкі паходжаньнем з Расеі, Элізы Алкініцкай з Манрэальсага Універсітэта – Université du Québec à Montréal (UQAM). Ці гэта ня знак таго, што беларускія падзеі 2020-га года адбіліся ў людскіх сэрцах па ўсім сьвеце, і застануцца там надоўга як і ў нашых, беларускіх. А ці памятаем мы, хто стаўся ініцыятарам массавага мірнага пратэсту? То былі беларускія жанчыны ўзрушаныя выявамі і сведчаньнямі тых хто выходзіў з РАУСаў па ўсёй краіне. Яны гэтым разам не прамаўчалі, яны выйшлі ў белым, яны выйшлі з белым. Белы коляр – гэта колер які прасцей за ўсё запляміць, забрудзіць. І тым ня менш, менавіта ён ёсць асноўным сымбалічным колерам Беларусі. Белы колер – колер на якім так яскрава выбіваюцца бруд і кроў. Белы колер – колер на якім можна ўсё напісаць з чыстага, напісасць па-новай. У 2020-м годзе, Беларусы ўзгадалі аб сваім праве пісаць па-беламу, пісаць кнігу сваёй гісторыі. Маем надзею, маем волю.

https://www.quadrature-galerieuqam.art/exhibitions/sak-vid-pa-kanpe/eliza-olkinitskaya?fbclid=IwAR0z7DCXV_pclA2fLeP5z9xgT-xRe8Pc8_NQFdhnqUaLu6EhaCKMXNDyMtU

Leave Comment

Your email address will not be published. Required fields are marked *