Шаноўныя сябры!
Па рашэньню сяброў Управы Беларускага інстытута навукі і мастацтваў (БІНІМ, Канада) паведамляю аб лаурэатах, атрымаўшых узнагароды БІНІМ, Канада за 2020 год.
Шчыра віншуем узнагароджаных і зычым ім далейшых творчых посьпехаў на беларускай ніве.
За развіцьцё беларускай культуры ўзнагародзіць “Дыпломам БІНІМ, Канада” за 2020 год (па алфафіту):
1. Сп. Ірыну Варабей – за шматгадовае развіцьцё і папулярызацыю беларускай вышыванкі.
2. Сп. Сяргея Мазгавога – за актыўны ўдзел у арганізацыі і правядзеньні шматлікіх беларускіх акцый у Канадзе і за арганізацыю і правядзеньне Сусьветнага кангрэса беларусаў.
3. Сп. Адама Мальдзіса – за надзвычайны ўклад у развіцьцё беларускай культуры і літаратуры.
4. Сп. Ўладзю Шамецька – за шматгадовую падтрымку і развіцьцё культурніцкіх праектаў у Атаве і Канадзе.
5. Сп. Валянціну Шаўчэнка – за стварэньне кліпа i выкананьне песьнi – “Не сьпыняйся!”, якая ўвыйшла ў 10 лепшых пратэстных песьняў Беларусi ў мінулым годзе.
За развіцьцё беларускай культуры выказаць “Падзяку БІНІМ, Канада” за 2020 год:
1. За правядзеньне вечарыны-канферэнцыі, прысвечанай 90-годдзю з дня нараджэньня У.С. Караткевіча:
сп.Уладзі Шамецька, сп.Юрасю Шамецька, сп.Інне Каралькевіч, сп.Аляксандру Каралькевічу і сп.Сяргею Мазгавому.
2. За стварэньне музычнага праекту “Сэрцам з Беларусьсю”: сп.Вользе Боэ, сп.Аляксандру Каралькевічу, сп.Марыі Коневай, сп.Міхасю Рыкаву, сп.Галіне Рэзаіпур, сп.Натальлі Стралковай, сп.Уладзі Шамецька.
Шчыра дзякуем усім узганароджаным за вашу актыўнасць і працу.
Публічнае\віртуальнае прадстаўленьне ўзнагарод будзе зроблена пры нагодзе.