1 красавіка 2021 года ў Варшаўскім універсітэце пройдзе міжнародная онлайн канферэнцыя
“БЕЛАРУСКАЯ ІДЭНТЫЧНАСЦЬ: ДОСВЕД МІНУЛАГА І ВЫКЛІКІ СУЧАСНАСЦІ. ДА 30-ГОДДЗЯ АБВЯШЧЭНЬНЯ НЕЗАЛЕЖНАСЦІ БЕЛАРУСІ».
Канферэнцыя арганізавана кафедрай міжкультурных даследаваньняў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы Варшаўскага універсітэта. Суарганізатарамі канферэнцыі выступаюць БІНІМ, Н’ю-Ёрк і БІНІМ, Канада.
http://ksi.uw.edu.pl/badania/konferencje/
Канферынцыя, з дакладамі на якой выступяць каля 30 даследчыкаў, пройдзе пад пратэктаратам Рэктара Універсітэта і старшыні Рады БНР, Івонкі Сурвілла.
Старшыня БІНiМ у Канадзе, Пётра Мурзёнак выступіць на канферэнцыі з вітальнай прамовай і прэзентацыяй «Беларускі інстытут навукі і мастацтва ў Канадзе ў падтрымцы беларускай ідэнтычнасці».
Далучаем праграму канферэнцыі. Больш дэталёва пра вынікі канферэнцыі можна будзе даведацца ў часопісе «Культура, Нацыя», №27, красавік, 2021.
program