«(Не) расстраляная паэзія»

Я хацеў бы падзяліцца сваім уражаннямі аб праекце парталу TuzinFM.by “(НЕ) РАССТРАЛЯНАЯ ПАЭЗІЯ”:
http://tuzinfm.by/article/3996/nierasstralanaja-paezija-premjera-muzycnaha-prajektu.html
героямі якога сталі 12 беларускіх пісьменьнікаў, расстраляных у 1937-м годзе. З майго пункту гледжання, гэта адзін з тых цудоўна зробленых праектaў на высокім прафесійным узроўні, які заслугоўвывае не толькі нашу ўвагу, але вельмі высокую ацэнкую і павагу.
Я вельмі рады знайсці што так многа людзей працуе над гэтым, што гісторыя і літаратура Беларусі не губляюцца.

На словы расстраляных паэтаў вядучыя музыкі Беларусі стварылі песьні:

0:00 Akute – Я цябе пакахаў (на словы Анатоля Вольнага)
3:23 Vuraj – Настроі (на словы Юркі Лявоннага)
8:20 Зьміцер Вайцюшкевіч – Будучыня (на словы Ўладзіслава Галубка)
12:05 Лявон Вольскі – Ты помніш (на словы Юлія Таўбіна)
15:30 Vinsent – Мэтрапалітэн (на словы Зямы Піваварава)
20:38 Dzieciuki – Бунтар (на словы Міхася Чарота)
23:29 Кацярына Ваданосава і Fantasy Orchestra – Асыпае чэрвень белы сад (на словы Алеся Дудара)
29:28 Павал Аракелян – Гультай (на словы Майсея Кульбака)
32:02 Re1ikt – Пра чорныя вочы (на словы Міхася Зарэцкага)
36:11 Naka – Адыйшоўшым (на словы Валерыя Маракова)
38:59 TonqiXod – Імчы, цягнік (на словы Тодара Кляшторнага)
43:42 Сьвятлана Бень – У шэрым змроку (на словы Ізі Харыка)

Лекцыі пра паэтаў – https://www.youtube.com/watch?list=PL-W4XNs4lTJ1rpMurngB9pz75Qb19tvyl&v=xYR1TCOvxtw

Гайд па «(Не) расстралянай паэзіі» – https://34mag.net/piarshak/post/gayd-pa-ne-rasstralyanay-paezii

Leave Comment

Your email address will not be published. Required fields are marked *