Б. ТАРАШКЕВIЧ. “БЕЛАРУСКАЯ ГРАМАТЫКА ДЛЯ ШКОЛ”.

Б. ТАРАШКЕВIЧ. “БЕЛАРУСКАЯ ГРАМАТЫКА ДЛЯ ШКОЛ”.
Б. ТАРАШКЕВIЧ. “БЕЛАРУСКАЯ ГРАМАТЫКА ДЛЯ ШКОЛ”.

З ПРАДМОВЫ

… Вялiкае грамадзкае значэньне беларускае мовы вымагае ад культурных работнiкаў асаблiва ўважлiвага апрацаваньня яе, як з боку навуковага, так i школьнага ўжытку.

“Беларуская граматыка для школ”, выданая першы раз у 1918 годзе, мела сваiм заданьнем замацаваць i ўпарадкаваць выясьнiўшыяся ўжо тады граматычныя асновы беларускай лiтаратурнай мoвы ды ўстанавiць сталы правапiс.

Практыка жыцьця i прасьвечаная крытыка гадоў прызналi, што “ўсё найважнейшае зроблена добра”. Правапiс усталiўся i мае за сабою некаторую традыцыю.

Але тая самая практыка i крытыка паказалi на некаторыя пахiбы, а нават, хоць толькi часткова, i паправiлi iх.