Беларускі Інстытут Навукі і Мастацтва у Канадзе выказвае шчырыя спачуванні доктару Пётру Мурзёнку і яго сям’і ў сувязі з стратай маці Данаты Генрыхаўны. У гэты час, калі няма слоў, ведайце, што тыя, каго мы любім, застаюцца побач з намі, цяпер і заўсёды.
- З будучым мужам Пецем (Паставы, чэрвень 1949)
- Другі клас педвучэльні ( у другім радзе зьлева, Паставы, Май 1948)
- З сям’ёй – злева каля мамы (Дунілвавічы, 1936)
- Навучаем дзетак беларускім танцам (Атава, 2005)
- З вучнямі малодшай групы суботняй беларускай школы (Атава, 2007)
- За хатнімі клопатамі (Дварчаны, 2000)
- Разам з сям’ёй, мужам, дзецьмі, нявесткамі і ўнукам (Атава, 2009)
- Папа, Пётр Сільвестравіч, і мама, Даната Генрыхаўна (Эйлмэр, Квебек, Канада, 2008)
- Жадаюць шчасьлівай дарогі сваім дзецям (Дварчаны, 1995)
- З вучнямі і калегам-настаўнікам (Якавішкі, 1950)
- З сям’ёй (Паставы, чэрвень 1957)
- Са сваёй сяброўкай ( Паставы, люты 1948)
- Даната Генрыхаўна Мурзёнак
- Па хатняму прыбраўшыся.
Даната Генрыхаўна Мурзёнак (дзяв. Мажэйка), нарадзілася 6 сьнежня 1929 года (па пашпарту, хаця, паводле слоў яе сясцёр, 4 лістапада 1929 года) у вёсцы Дунілавічы Пастаўскага раёну Віцебскай вобласьці.
Значную частку жыцьця – 45 гадоў – яна пражыла з мужам у вёсцы Дварчаны, Пастаўскага раёну, Віцебскай вобласьці. Нарадзіла і выхавала двух сыноў – Генадзія і Пятра, мае 4 унукаў і 5 праўнукаў.
Даната Генрыхаўна Мурзёнак больш за сорак гадоў працавала настаўніцай пачатковых класаў у школах Пастаўскага краю ў Беларусі (Якавішкі, Васіліны, Шкіралі, Дварчаны) і ў суботнім беларускім класе ў сталіцы Канады Атаве (2004-2009).
За сваё жыцьцё яна навучыла прыгожа пісаць, чытаць, танцаваць і сьпяваць каля 600 беларускіх дзетак.
Суботні клас у Атаве яна вяла разам з мужам, Пятром Сільвестравічам Мурзёнкам на працягу 5 вучэбных гадоў. У Канадзе адзначыла разам з ім дыямантавы юбілей (60!) у шлюбе (2010).