Доктар Зіна Гімпелевіч. Наш Быкаў

Наш Быкаў.

Лекцыя прафесара Зіны Гімпелевіч да 100 – годьдзя Народнага Пісьменніка Беларусі Васіля Быкава.

У гэтым годзе спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння Васіля Быкава, аднаго з самых значымых людзей Беларусі ХХ стагодзьдзя, і мы запрашаем вас на онлайн-сустрэчу, каб паразмаўляць пра НАШАГА БЫКАВА.

На яго жыццё прыйшліся такія трагічныя і цяжкія часы як калектывізацыя, рэпрэсіі, вайна, савецкі лад, кароткі перыяд адраджэньня і зноў час таталітарызма. Праз усё жыцьцё ён заставаўся самім сабой і ва ўсіх сваіх творах казаў праўду. Напэўна ўсім, хто цікавіцца Беларусьсю, вядом Васіль Быкаў і кожны мае свайго.

На гэтай сустрэчы доктар Зіна Гімпелевіч раскажа пра сваё адчуваньне Васіля Быкава. Іх жыццёвыя шляхі перасякаліся, і таму мы будзем мець магчымасць пачуць гісторыі, як кажуць, з першых вуснаў.

Доктар Зіна Гімпелевіч — ганаровы прафесар Універсітэта Ватэрлоо, Канада. Яна атрымала ступень доктара філасофіі і ступень магістра славістыкі ва ўнівесітэце Атавы ў 1987 годзе. Да свайго прызначэння ва ўніверсітэт Ватэрлоо ў 1990 г. Гімпелевіч працавала ў Дэпартаменце замежных спраў і Атаўскім універсітэце. Цяпер яе навуковыя інтарэсы — гісторыя Беларусі, літаратура і выяўленчае мастацтва.

Вы можаце паглядзець прэзентацыю на нашым канале Youtube або прачытаць артыкул тут: Доктар Зіна Гімпелевіч. Tвopчacць Baciля Быкaвa

Leave Comment

Your email address will not be published. Required fields are marked *