Доктар Зіна Гімпелевіч. Tвopчacць Baciля Быкaвa

Доктар Зіна Гімпелевіч. Tвopчacць Baciля Быкaвa
Доктар Зіна Гімпелевіч. Tвopчacць Baciля Быкaвa

Шчыры дзякуй за еднасьць і магчымасць разам з Вамі ўспомніць, ўшанаваць і, такім чынам, прадоўжыць справу Васіля Ўладзіміравіча Быкава, які даказаў як сваемі творамі, так й ўсім сваем жыцьцём вартасьць, любоў і вернасьць нашай Радзіме. У гэтым сэнсе ўспамінаю словы лепшага сябра Быкава, нашага цудоўнага Паэта, сп-ра Рыгора Барадуліна (1935-2014), які, як мантру, паўтараў над труной сябра, а потым таксама пры нашых прыватных сустрэчах туя ж самую фразу: “А для мяне, Васіль—жывы! Заўсёды жывы!” Яго фраза паходзіць на нашую сакраментальную: “Жыве Беларусь!” Ці не праўда?