Краіна страціла Зубра беларускай літаратуры

Памяці Адама Іосіфавіча Мальдзіса (1932-2022)

Беларусь страціла Адама Іосіфавіча Мальдзіса — пісьменніка, журналіста, літаратуразнаўца, крытыка, гісторыка, перакладчыка, доктара філалагічных навук, прафесара … 

Анатоль Грыцкевіч назваў яго Рыцарам Беларускага Адраджэння, Пётра Мурзёнак – Зубрам беларускай літаратуры.

Беларускі інстытут навукі і культуры ў Канадзе спачувае сям’і Адама Іосіфавіча Мальдзіса з прычыны непапраўнай страты.

Змяшчаем на сайце Інстытута верш-прысвячэньне А.І. Мальдзісу і фотаздымкі з калекцыі Сяргея Панізьніка.

 

 

З верша-прысвячэння Адаму Мальдзісу «Спадчыннікі»

Будучыня, моцны твой падмурак!
Для усіх — зямлян і землякоў —
вырасталі помнікі культуры,
памяць нерастрачаных вякоў.

Бо цаглінка кожная у замку -
нашых продкаў скамянелы крык.
Толькі праца — вечная! І заўтра
праца — наш надзейны мацярык.

На дарозе творчага сталення
нам любоў за вернага ганца.
У тваіх, Радзіма, пакаленняў
столькі працы — не відаць канца!

Сяргей Панізьнік, 1985


Leave Comment

Your email address will not be published. Required fields are marked *