Dźmitry Kaminsky. Fragment from Concert for fortepiano with orchestra

Dźmitry (Dmitry) Kaminsky (1906, Ekaterinoslav—Montreal, 1989) is A Biełarusian composer. He moved to Minsk in 1939. Being a composer and educator, he held memberships in the USSR’s Composer’s Union from 1940 and BSSR’s Composer’s Union from 1941. He was the only head of the USSR’s cultural union, who never joined the communist party. A veteran of WWII, Dźmitry Kaminsky served as chair of the BSSR’s Composer’s Union (1963-66). Kaminsky was a founder of such modern musical genres in Biełaruś as concerts for cymbals, piano, violin, cello (solo and with orchestra), and polyphonic music for piano. He authored cantatas, symphonies, music for choirs, movies, children, and popular songs. Kaminsky’s favorite composer was the modernist Igor Stravinsky. Following a request of Sviatoslav Richter and Gilels, Kaminsky arranged Stravinsky’s Rite of Spring for two fortepianos. Dmitrii Shostakovich, a friend for many years and all the leading musicians of the USSR, highly appreciated Kaminsky’s work. So did music lovers in Biełaruś. Most of Kaminsky’s compositions were based on themes of Biełarusian folklore that he adored. The Soviet government generously awarded his achievements. As he grew up in a family that suffered under the Soviet system, Kaminsky was indifferent to these rewards. After the emigration of his youngest step-daughter to Canada, his music was prohibited in Biełaruś and disappeared from music libraries. A year later, he and his wife joined their family in Canada. The conservatory and musical colleges’ professors kept most of his works, and currently, his music is back in the country of its creation.

Here is a fragment of his piano concerto #1; the author is a soloist.
Дзьмітры Каміньскі. (Дмитрий Каминский) (1906, Екацярынаслаў—Манрэаль, 1989) ёсьць беларускі кампазітар і педагог, які ў 1939 г. пераехаў у Мінск. З 1940 г., Каміньскі--сябра Саюза кампазітараў СССР, а з 1941 г. — сябра Саюза кампазітараў БССР. Ветэран Вялікай Айчыннай вайны, Каміньскі займаў пасаду старшыні Саюза кампазітараў БССР (1963-66). Ён быў адзіным кіраўніком творчага зьвязу ў СССР, які ніколі не быў сябрам камуністычнай партыі. Каміньскі быў заснавальнікам такіх музычных жанраў у Беларусі, як канцэрты для цымбаль, фартэпіяна, скрыпкі, віяланчэлі (соло і з аркестрам), паліфанічнай музыкі для фартэпіяна. Кампазітар—аўтар кантат, сімфоній, музыкі для хораў, кінафільмаў, дзіцячых і папулярных песень. Любімым кампазітарам Камінскага быў мадэрніст Ігар Стравінскі. Святаслава Рыхтэра і Эміля Гілельса, Каміньскі апрацаваў для двух фортэпіяна «Вясна Свяшчэнная» Стравінскага. Дзьмітрый Шастаковіч, шматгадовы сябар, як і ўсе вядучыя музыканты СССР, высока цаніў працу калегі. Яго творчасьць таксама любілі аматары музыкі на Беларусі. Большасць кампазіцый Каміньскага былі заснаваны на тэмах беларускага фальклору, які ён вельмі цаніў. Савецкая ўлада шчодра ўзнагародзіла яго заслугі. Каміньскі, які рос у сям’і пацярпелай ад сыстэмы, адносіўся абыякава да гэтых ўзнагарод. Пасля эміграцыі яго малодшай падчарацы ў Канаду, музыка кампазітара была забаронена ў Беларусі і знікла з нотных бібліятэк. Праз год ён разам з жонкай далучыўся да сям'і ў Канадзе. Прафесары кансерваторыі і музычных каледжаў захавалі большасць яго твораў, і зараз яго музыка вяртаецца ў краіну яе стварэння.

Зараз прапануем фрагмент з канцэрта для фартэпіяна з аркестрам Дзмітрыя Каміньскага ў яго выкананьні.

Leave Comment

Your email address will not be published. Required fields are marked *