Бульба. Максім Знак

Беларусы свету чытаюць верш Максіма Знака “Бульба”

Яны думалі – нас пахавалі…
А мы бульба! Як нас пахаваць?

Мы зялёным зямлю прабівалі,
Спрабавалі да неба дастаць.

Яны рэзалі нас на кавалкі,
Але кожны прарваўся наверх.

Стала болей нас! Неспадзяванка!
Вось! Трымайце яшчэ адзін мех!

Яны ў цемры мяхі пакідалі,
Яны думалі – гэта адказ,

Але мы прарасталі ў падвале,
Мы — жывыя! Не знішчыце нас!

YouTube player

1 comment

  1. Pingback: Максім Знак: адвакат і паэт, які нарадзіўся ў Менску 4 верасня 1981 года – BELKORPUS.info

Leave Comment

Your email address will not be published. Required fields are marked *

Privacy Preference Center

Necessary

Advertising

Analytics

Other