Праграма Добрая вестка

Паважаныя сябры,
запрашаю вас пазнаёміцца з маім каналам “Добрая вестка” на Ютубе. Піша вам Юрка Рапецкі з тою мэтаю, каб паведаміць пра магчымасьць праслухаць мною падрыхтаваныя выпускі інтэрнэтнай праграмы “Добрая вестка”. У гэтай праграме мы знаёмімся са зьместам Бібліі. Вы пачуеце мае біблійныя казаньні, хрысьціянскую паэзію і духоўныя сьпевы розных беларускамоўных музыкаў і сьпевакоў. Так, усё перадаецца на беларускай мове. Я ўжо паклаў на канал некалькі выпускаў праграмы і запрашаю вас па жаданьні і магчымасьці праслухаць асобныя выпускі. Вось лінк да першага выпуску: https://www.youtube.com/watch?v=G5_7iC6uWN0&t=298s . Знойдзеце і іншыя. Можаце паставіць свой “Like”, калі спадабаўся любы выпуск. Запрашаю вас таксама падпісацца (Subscribe) на далейшыя выпускі, што значыць, атрымаеце паведамленьне пра новы выпуск, што можна будзе праслухаць, калі на гэта будзеце мець час. І яшчэ адна просьба – буду надта ўдзячны вам, калі перадасьце лінк маіх перадачаў сваім знаёмым, якія пажадалі б таксама далучыцца і праслухаць. Калі зьявяцца ў вас нейкія пытаньні, каментары альбо парады, то прашу напісаць мне на мой электронны адрас. З задавальненьнем адкажу, калі патрэбны будзе адказ ад мяне.

Зычу вам і вашым Гасподніх дабраславеньняў і, асабліва гэтымі днямі, поўнага здароўя!
Ваш з павагай,
Юрка Рапецкі

Dear friends,
For those of you who know me and understand Belarusian (at least to some extent), I’m sending this notice out that I’ve opened a channel on Youtube of my Belarusian Bible-oriented program called Добрая вестка (Good News – please copy the Belarusian name and place that in the search field in Youtube). This is my invitation to you to listen, if you are interested. You can hear my first broadcast using the following link: https://www.youtube.com/watch?v=G5_7iC6uWN0&t=298s . Do place your “like” if you found any of the broadcasts interesting and, if you want to pursue other listening opportunities, then please Subscribe and you’ll be notified of new materials that have appeared.
Wishing you and yours God’s blessings and, especially at this time, good health.
Yours with best regards,
George Repetski

Leave Comment

Your email address will not be published. Required fields are marked *