Па рашэньню Управы Беларускага інстытута навукі і мастацтва ў Канадзе дыпломамі Інстытута за развіцьцё беларускай культуры ў 2019 годзе ўзнагароджаны:
Зінаіда Гімпелевіч – за кнігу “The Portrayal of Jews in Modern Biełarusian Literature”,
Сяргей Панізьнік – за кнігу “Крывіцкія руны” ў 3-х тамах (2003, 2017, 2019),
Юрась Шамецька – за зборнік вершаў “Непрадказальнае”,
Валянціна Шаўчэнка – за стварэньне відэафільма “Курапаты – шлях у вечнасць”.
Шчыра віншуем узнагароджаных і зычым ім далейшых посьпехаў на беларускай ніве.
Дыпломы будуць уручаны публічна пры першай нагодзе.
Управа БІНІМ, Канада