Дзень Памяці Уладзіміра КАРАТКЕВІЧА. (26.ХІ.1930–25.07.1984)

Дзеля чаго ж ы в ё м ?
   Дзеля чаго  г л я д з і м ?
      Ходзім Тваім жніўём:
            Пад каласы -- ўпусці !
                         

//  Радкі з артыкула С. П. "Гуклівы і чуйны. Уладзімір Караткевіч у дыфузіі нацыянальных культур" у кнізе серыі ЖЗЛБ. "Уладзімір Караткевіч. Быў. Ёсць. Буду! Успаміны, інтэрв"ю,эсэ"."Мастацкая літаратура", 2005

    ПАРНАС  КАРАТКЕВІЧА

                У гонар здзяйснення
музея Уладзіміра Караткевіча
у Воршы

Дачакаўся і Валодша:
Свята Слова на Дняпры!
За душою ні паўгроша…
Пэўна ж выручаць сябры.
Можа, Кіеў дапаможа:
ім узброены ён быў…
Веды – вось яго заможжа:
ні стагоддзя не забыў!

Паглядзіць князь Уладзімір
на чарговы зарапад:
як мы свет шырокі дзівім
і якочам неўпапад.
Свята Слова… А святое?
Служым рыцарна яму?
…Слухай, сэрца маладое
Караткевіча сурму!

Неспатоленая прага
ходзіць Воршай, носіць рог.
Госці з Грэкаў і Варагаў
да Валодшы на парог:

--Слова зьлюбнае абудзім,
узнадзеім рэха-час.
Ён тут быў.
Ён ёсьць.
Ён будзе!

Не затоіцца ў аблудзе
Караткевіча Парнас!

     25.07.2018
Сяргей Панізьнік

...

 Уладзімір Караткевіч з Рыгорам Барадуліным. Юрмала, 17.07.1966 г.

/Прымае гасцей Ніна Панізьнік/

...

Уладзімір Караткевіч, Вацлаў Жыдліцкі з Прагі, Алесь Барскі з Варшавы. У двары дома на вул.  Веры Харужай.

...

Тут жа грамада гасцей, запрошаных Караткевічам і мною на Дзень нараджэння. 10.05. 1968 г.

...

Рыгор Барадулін з жонкай Валянцінай пры падтрымцы  Караткевіча святкуюць Сёмуху. Уручча, 22.06. 1968 г.

...

Уладзімір Караткевіч летам і восеню 1968 года

Leave Comment

Your email address will not be published. Required fields are marked *