Купалле ў Слуцаку, правінцыі Антарыё

 

 

 


Калі закарціць сустрэцца з домам, з'ездзі ў Слуцак.
Слуцак – гэта захад правінцыі Антарыё, зусім недалёка ад возера Гурон.

Тут, ў Слуцаку, прачнуўшыся рана, паплавай у соннай, залітай туманам і цішынёй беларускай рэчцы.
Адчуй ласкавасць і лагоднасць вады і цеплыню беларускага лета.
Адчуй водар беларускага луга, з яго буйнымі, нібы сатканымі, касматымі травамі; з дзяцінства знаёмымі кветкамі: васількамі, рамонкамі, чыстацелам.
Паслухай строкат конікаў у высокай траве.
Удзень паблукай па зарослым цішынёю беларускім лесе; памацай і пагладзь ігліцу тутэйшых ёлак і сосен, адчуй дрэваў лагодны і добры настрой.

 

 

«Ў цемным лесе,
ў цёмным лесе гаманіна,
гаманіна.
Сасна з ёлкай гаварыла,
гаварыла.»

Выйдзі на дарогу, пабач блакіт беларускага неба, -- нязменнае і высокае, упэўненае і смелае, ведаючае вышыню свайго прароцтва.
Параўнаўшы фарбы неба з сінечай вачэй беларускіх дзяўчат, пабач неверагоднасць супадзення колераў.
Пагодным вечарам паслухай і паспявай з Віялеттай беларускія песні:

«Явар, яваровы людзі,
Што вы тут рабілі?»

 

 

Потым на Купалле, паскачы праз вогнішча, моц якога, безумоўна, надасць табе лёгкасць арла і смеласць ваўка, -- адвечных натхняльнікаў сапраўднага купальскага свята.

«Ня дзеўка агонь клала.
Сам бог агонь раскладаў,
ўсіх святых да сябе зваў.»

Калі пажадаеш сустрэцца з домам, абавязкова з'ездзі ў Слуцак.
Патанчы ў суцяшальным карогодзе, паслухай мову продкаў,
пачуй мантры і спевы ўнутранага супадзення жывога з тонкасцю стана твайго незацуглянага духа.

 

 

Тут, у Слуцаку, нечакана адчуй бязмежжа і нязменнасць беларускага космасу, яго велічнасць і блізкасць, яго каштоўнасць і ўпэўненасць.

Ты вярнешся ў мінулае, -- а магчыма, ў дзяцінста.
Але гэтае вяртанне, нібы кола купальскага агменю, наблізіць цябе да будучыні, ў якой кранальна і нязменна будуць гучаць беларускія купальскія песні тваёй душы.

Leave Comment

Your email address will not be published. Required fields are marked *