Паважаныя сябры
Беларускага інстытута навукі і мастацтва імя Ф. Скарыны ў Канадзе!
Да Вас звяртаюцца аўтары “Стратэгіі развіцця беларускай нацыі”, праект якой быў вынесены для грамадскага абмеркавання на старонках часопіса “КУЛЬТУРА, НАЦЫЯ” (6 лютага 2016 года). Праект “Стратэгіі” апублікаваны таксама ў газетах “Наша Ніва” і “Новы час”, на вэб-сайтах Таварыства беларускай мовы, Згуртаваньня беларусаў свету “Бацькаўшчына”, “Мы – нацыя”, “Наша зямля”, “Пагоня” (Чэхія), Belarus News. Праект абмяркоўваўся беларускай рэдакцыяй Польскага радыё (27 лютага 2016 года) і на “Белсаце” (12 сакавіка 2016 года). Каля 70 асоб ужо выказалі свае крытычныя заўвагі, зрабілі дапаўненні і праўкі па стылю і мове дакумента, за што мы выказваем ім шчырую ўдзячнасць.
Тэкст “Стратэгіі развіцьця беларускай нацыі” быў распаўсюджаны сярод удзельнікаў 7-га з’езда беларусаў сьвету, арганізаванага Згуртаваньнем беларусаў сьвету “Бацькаўшчына” (15-16 ліпеня 2017 года). У канчатковай рэзалюцыі 7-га з’езда падкрэслена неабходнасць прыняцьця стратэгіі нацыянальнага развіцьця і ўмацаваньня нацыянальнай незалежнасьці. Тэкст “Стратэгіі” быў распаўсюджаны сярод удзельнікаў ХІІІ-га з’езда Таварыства Беларускай Мовы (29 кастрычніка 2017 года, Мінск).
Прадстаўлены праект «Стратэгіі» адкрыты для далейшай дыскусіі. У сувязі з гэтым мы звяртаемся да Вас выказаць свае адносіны да «Стратэгіі», выкананне задач якой разлічана на бліжэйшыя два дзесяцігоддзі (да 2035 года). Будзем Вам вельмі удзячны, калі Вы знойдзеце магчымым абмеркаваць асноўныя палажэнні «Стратэгіі», даць свае дапаўненні і прапановы, і адказаць на некаторыя пытанні. Да гэтага пісьма прыкладаецца, кароткая анкета і кароткая версія «Стратэгіі развіцця беларускай нацыі», якая ўключае мэту, задачы і сродкі для рэалізацыі «Стратэгіі». Поўную версію «Стратэгіі» і яе абгрунтаванне Вы можаце знайсці ў 16-м нумары часопіса «Культура, Нацыя» (снежань 2016).
З павагай, А. Анісім, А. Кашо, П. Мурзёнак, А. Трусаў, І. Шумская
3 сьнежня 2017 года
Зварот да сяброў БІНІМу ў Канадзе для абмеркаваньня Стратэгіі (PDF)