
Юрась Шамецька. Атава
Юрась Шамецька нарадзіўся ў Мінску, а з 1997 года жыве і працуе ў Канадзе. Аматары паэзіі ведаюць яго вершы па першай кнізе, сімвалічна названай «Шлях да вяртання». Другі зборнік вершаў названы таксама з глыбокім падтэкстам. Атава — гэта не толькі горад, дзе жыве паэт, але і трава, што вырасла ў той жа год на пакошы. Ёсць нешта неўтаймоўна жыццёвае ў гэтым сімвале. І наогул, творы Юрася Шамецькі шматасацыятыўна пашыраюць прастору беларускай паэзіі нават геаграфічна, як гэта ўжо адзначалі вядомыя крытыкі і літаратуразнаўцы. Кожны, хто прачытае кнігу, зможа пагадзіцца, што яго паэтычнае вяртанне на радзіму адбываецца па-сапраўднаму таленавіта і пераканаўча.
Кнігазбор, 2015. — 128 с.
ISBN 978-985-7119-18-9.