
Juraś Šamiećka
Юрась Шамецька
Computer scientist, poet, Board Member of Belarusian Institute of Arts and Sciences, Canada
Кампутаршчык, паэт, сябра праўленьня Беларускага Інстытуту Навукі і Мастацтва, Канада
З Атавы — Мінску, з любоўю
“У Мінску рана — тры гадзіны ночы. / Яшчэ не сплю — ў Атаве толькі восем… / У прагны час, каб не бурыць святочнасць, / на сем гадзін працягне вечар восень…” Гэтыя радкі належаць Юрасю Шамецьку. Аўтар паэтычнага зборніка “Шлях да вяртання” нарадзіўся ў сталіцы Беларусі, скончыў радыётэхнічны інстытут, а з 1997-га жыве і працуе ў Канадзе. Друкаваў свае творы ў альманаху “Беларусь”, часопісе “Маладосць”. “Шлях да вяртання” — яго першая кніга, і ўбачыла свет яна ў выдавецтве “Кнігазбор” у 2011 годзе.
“Мне не патрэбна ехаць у Мінск — сёння ў Мінску сябе адчуваю”, — стан душы, выказаны гэтымі радкамі, лейтматывам праходзіць праз многія творы Ю. Шамецькі. Успаміны пра радзіму заўсёды з ім. Краявіды горада чытач знойдзе ў вершах “Ныраючы глыбей у возера Антарыа”, “З успамінаў. Першае спатканне. Плошча Я. Коласа ў Мінску 27 мая 1990 г.”, “Вуліцы Мінска”, “З дзіцячага. Гледзячы на дзве трубы Мінскай ТЭЦ-3”. У краіне яго паэзіі пануе настрой настальгіі, лёгкага суму. Колеры яе пейзажаў — нібыта празрыстая акварэль. І адлегласць падзей не толькі ў часе, калі вострыя вуглы згладжваюцца, але і ў прасторы надае новы творчы імпульс. У Парыжы яго лірычнаму герою згадваюцца Шагал і Хэмінгуэй, на адным са шлюзаў, што злучаюць рэкі Атаву і Святога Лаўрэнція, ён чытае гісторыю роду Сапегаў, у кафэ Паўночнай Амерыкі, гледзячы на першы снег, згадвае “кніжку пра ідыёта” і голас аргана: “Снег падае доўга… Цячэ па стамлёнай шчацэ… / Таката і фуга Сафіі падобны шырокай рацэ” (“Мне вельмі ўтульна жывецца на вечнай зямлі…”). З асаблівай цеплынёй гучаць радкі, прысвечаныя маці. Але гады мінаюць і, наведваючы родны горад, страчаны “ў пошуках праўдзівай цішыні”, паэт прызнаецца: “Час ідзе — мне робіцца прасцей / цёмных вокнаў адчуваць дыханне”.
Вольга Паломцава
Літаратура і мастацтва
№ 43 26 кастрычніка 2012 г.
Калі вы жадаеце атрымаць асалоду ад паэзіі Юрася Шамецькі і спампаваць кнігі, націсьніце на вокладкі ніжэй:
Паглядзіце апублікаваныя відэа на YouTube:

«
Prev
1
/
1
Next
»


History: Juraś Šamiećka on Belarusian Radio "Culture" on April 13th, 2015

Юрась Шамецька / Juraś Šamiećka. "Хлопчык" / "A Boy"

Andrew Urusau & Juraś Šamiećka. "Душа застанецца" by Sviatlana Laurenava

паэтычна-музычная вечарына, 23 чэрвеня (нядзеля) 2019 ў 16:00

Анатоль Сербантовіч. "Упаду, Упаду", чытае Юрась Шамецька

Маме

Колеры

Плынь

Неба адно на ўсіх

У Менску

Ты прыехаў

Fall
«
Prev
1
/
1
Next
»

Таксама глядзіце падкаст відэа кніжнага клюба «Неба адно на ўсіх», дзе Юрась з'яўляецца вядучым:

«
Prev
1
/
1
Next
»


Ганна Севярынец. Аўтар рамана "Гасцініца «Бельгія» " распавядае...

Таня Скарынкіна. "Райцэнтр"

Кніжны клюб: Уладзімір Някляеў. "ГЭЙ БЭН ГІНОМ"

Творчая сустрэча з беларускай пісьменьніцай Евай Вежнавец

Творчая сустрэча з паэтам Андрэям Хадановічам

Творчая сустрэча з Сяргеем Абламейка, аўтарам кнігі “Невядомы Менск”

Творчая сустрэча з пісьменьніцай Ганнай Севярынец

Наш Быкаў. Лекцыя прафесара Зіны Гімпелевіч да 100-годьдзя Васіля Быкава.

Вечар, прысвечаны 90-годдзю з Дня нараджэння беларускага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча

Ноч паэтаў 1937-2022

Творчая сустрэча з доктарам Пётрам Мурзёнкам

History: Juraś Šamiećka on Belarusian Radio "Culture" on April 13th, 2015
«
Prev
1
/
1
Next
»
