Запрашаю праслухаць сьвежы выпуск пры нагодзе хрысьціянскага сьвята Раства Хрыстовага. Даю лінк ніжэй, што накіруе вас да таго выпуску. Буду вельмі рады ведаць, што вы праслухалі і спадзяюся, што сьпевы і выказаныя мною думкі паслужаць вам духоўным падбадзёрваньнем і дапамогай у жыцьці. Як пачуеце, мы хрысьціяне верым, што ў Хрысьце Бог ачалавечыўся, альбо сказана па-іншаму, Бог уцялесьніўся, і гэтым спосабам Ён перажыў тыя рэчы, якія мы перажываем. Аўтар Пасланьня да габрэяў напісаў наступнае на гэты конт: “Ён (Хрыстос) павінен быў ва ўсім прыпадобніцца да Сваіх братоў (у сэнсе – да нас людзей), каб стаць літасьцівым і верным Першасьвятаром на службе перад Богам дзеля выкупу грахоў народа, бо як Сам быў спакушаным, цярпеў, можа і тым, якія спакушаныя, дапамагчы” (2:17-18). Буду вам удзячны, калі ведаеце іншых сярод сваіх знаёмых, якія зацікавіліся б стаць слухачамі перадачы “Добрая вестка” і вы паведамілі б ім аб такой магчымасьці. Шаноўныя сябры, сардэчна віншую вас усіх з Раством Хрыстовым і зычу шчасьлівага новага году!
Ваш за павагай, Юры Рапецкі