29 кастрычніка - дзень памяці і ўшанавання жыцця і культурнага ўплыву вялікіх беларускіх паэтаў, пісьменнікаў і дзеячаў культуры, расстраляных НКВД у 1937 годзе. Мы чытаем іх вершы, дзелімся сваімі пачуццямі ад пачутага слова. Такім чынам мы захоўваем іх жывымі ў нашых сэрцах. Сёння Міхась Рыкаў прачытае верш Вацлава Ластоўскага «ПІШЫ...».
October 29th is a day of remembrance and celebration of lives and cultural influence of great Belarusian poets, writers and cultural figures, executed by the NKVD in 1937. We are reading their poems, sharing our feelings from heared words. This way we keep them alive in our hearts. Today Mihas Rykau will read poem "WRITE..." written by Vaclaŭ Lastoŭski
Вацлаў ЛАСТОЎСКІ
ПІШЫ…
Пiшы
пра болесьцi жыцьця пішы,
пра глум i зьдзек — ярэмнае мадзеньне,
пра трутны хлеб, пра слоў каменьнi…
Як брат няволiць брата,
як раб багомiць ката,
пра стогн душы пiшы!
Ня словамi, ня чорнаю сьлязой чарнiльнаю,
а нэрвамi, крывёй, узрыгамi душы пiшы!
Сябе распнi на кры́жу мук,
надзеi спапялi,
ачысьцi сэрца у агнi цярпеньня;
усiх багоў i стодаў,
кром мiласьцi к народу, ты пакрышы!
Й пiшы:
журбой сiротнаю, смагой гаротнаю,
самотай ўдоваю, пакрыўдай братняю,
тульбой бясхатняю, сардэчнаю тугой,
мiлуючай душой;
зямлi апарамi
i чарамi мiнуўшчыны свой твор вяршы,
сьлязьмi душы пiшы!
[1924]
ПІШЫ…
Пiшы
пра болесьцi жыцьця пішы,
пра глум i зьдзек — ярэмнае мадзеньне,
пра трутны хлеб, пра слоў каменьнi…
Як брат няволiць брата,
як раб багомiць ката,
пра стогн душы пiшы!
Ня словамi, ня чорнаю сьлязой чарнiльнаю,
а нэрвамi, крывёй, узрыгамi душы пiшы!
Сябе распнi на кры́жу мук,
надзеi спапялi,
ачысьцi сэрца у агнi цярпеньня;
усiх багоў i стодаў,
кром мiласьцi к народу, ты пакрышы!
Й пiшы:
журбой сiротнаю, смагой гаротнаю,
самотай ўдоваю, пакрыўдай братняю,
тульбой бясхатняю, сардэчнаю тугой,
мiлуючай душой;
зямлi апарамi
i чарамi мiнуўшчыны свой твор вяршы,
сьлязьмi душы пiшы!
[1924]
1 comment