Сустрэча са сп. Чандра Арыя, МП

31 жніўня 2022 года
У офісе МП, Чандра Арыя

Сустрэча са сп. Чандра Арыя, МП, і ўручэньне яму новай кнігі пра Беларусь


31 жніўня 2022 года сп. Пётра Мурзёнак, старшыня Беларускага інстытута навукі і
мастацтваў у Канадзе, прадставіў і ўручыў сп. Чандра Арыя (Chandra Arya), МП – сябру
канадыйскага парламента, сваю нядаўна апублікаваную кнігу “Belarus: Prospects of a
Middle Power”. Многія ведаюць сп. Ч. Арыя, як добрага сябру беларусаў у Канадзе, які
шмат у якіх справах канкрэтна нам дапамагае: да прыкладу, у арганізацыі нашых імпрэз,
такіх як святкаваньне 100-годдзя БНР, ці ў працы парламенцкай групы падтрымкі
беларускіх ініцыятыў. Падчас сустрэчы было абмеркаваньне некаторых момантаў
звязаных з напісаньнем кнігі і з яе зместам, абмен думкамі адносна цякучай сітуацыі ў
свеце і ў прыватнасці ва Украіне, і інш.

Leave Comment

Your email address will not be published. Required fields are marked *