Верш канадыйскай салідарнасьці з беларусамі Бацькаўшчыны

Нам – проста, вам – цяжэй
не тоячы надзей, –
мы разам!

Нястомнай сілай
паўстае раство,
час роспачы
бязьлітасна зьнікае,
на Беларусі –
новае жыцьцё
нас стужкай белай,
праўдаю, натхняе…

Свабоды смелай
захлісне прыліў,
Пагоні меч
над цемраю паўстане,
для барацьбы
нам хопіць дзёрзкіх сіл,
сьцяг бел – чырвона – белы
нас яднае…

Мы сёння побач
і знікае жах…
Няхай цярністай
бачыцца дарога…
Ды толькі разам,
свой узняўшы сцяг,
нас прагная
чакае Перамога…

Юрась Шамецька

выконвалі:
Аляксандра з сябрамі, Атава, Антарыё
Кацярына з сябрамі, Манрэаль, Квебек
Ірына з сябрамі, Атава, Антарыё
Галіна, Эдмантан, Альберта
Аляксандра, Таронта, Антарыё
Наталля, Атава, Антарыё
Аляксандра, Ванкувер, Брытанская Калумбія
Алена, Таронта, Антарыё
Іна з сябрамі , Атава, Антарыё
Івонка, Гатіно, Квебек
Аксана, Віталь, Рэджайна,, Саскачэван
Ірына, Калгары, Альберта
Валянціна, Таронта, Антарыё
Людміла, Аляксандр, Атава, Антарыё
Анастасія з сябрамі, Эдмантан, Альберта
Сяргей з сябрамі, Атава, Антарыё

Leave Comment

Your email address will not be published. Required fields are marked *