Дыпломы Беларускага інстытута навукі і мастацтва (Канада) за 2018 год

Дыпломы Беларускага інстытута навукі і мастацтва (Канада) за 2018 год

У мінулым 2018 годзе па ініцыятыве арт-гасцёўні “Родны край” (кіраўнік Ірына Тоўсцік) і “Яваровых людзей” (кіраўнік В. Кавалёва) упершыню ў Канадзе была выказана прапанова штогод адзначаць добрых людзей добрымі словамі і падарункамі, напрыклад, у намінацыях – шчодры спонсар, самы актыўны наведнік мерапрыемтсваў, самы шчыры беларус і г.д. Да гэтай ініцыятывы далучыліся ЗБК і Беларускі інстытут навукі і мастацтва (Канада).

Па рашэнню Управы БІНІМ (Канада), былі вызначаны тры працы для ўзнагароды дыпломамі:

  1. За фільм-музычную сказку “То-то-то” – мастацкага кіраўніка калектыва “Яваровыя людзі”, Віялету Кавалёву; гука- і відэа рэжысёра Ігара Філюшкіна. Прэм’ера фільма адбылася ў Беларускім грамадскім цэнтры ў Таронта, 10 лютага 2018 года.
  2. За рэжысуру і пастаноўку спектакля “Вуліца Геніюш” – Валянціну Шаўчэнку. Прэм’ера спектакля адбылася ў Беларускім грамадскім цэнтры ў Таронта 11 красавіка 2018 года.
  3. За арганізацыю і правядзеньне святкаваньня 100-годдзя БНР у Атаве ў будынку парламента Канады (11 сакавіка 2018) – каманду сяброў БІНІМу (Канада) і Атаўскага аддзела ЗБК у складзе: Наталія Баркар, Інна, Ксенія і Аляксандр Каралькевічы, Ірэна і Ўладзімір Клімковічы, Аляксандра Логвін, Аксана і Сяргей Мазгавыя, Пётра Мурзёнак, Ірына і Ўладзімір Панчанкі, Галіна Рэзаіпур, Міхась Рыкаў, Галiнa Туміловіч, Ўладзя і Юрась Шамецькі.

Дыпломы В. Кавалёвай і І. Філюшкіну былі ўручаны 31 снежня 2018 года ў Таронта на святкаванні новага 2019 года. Дыпломы В. Шаўчэнка і сябрам Атаўскай каманды – 6 красавіка 2019 года ў Атаве, на святкаваньні 101-й гадавіны абвяшчэньня БНР.

Мы шчыра зычым узнагароджаным усяго найлепшага ў іх сем’ях і далейшай плённай актыўнасці ў падтрымцы беларускай культуры і беларускасці.

 

Управа БІНІМ, Канада

Leave Comment

Your email address will not be published. Required fields are marked *