Артыкул, што некалькі гадоў таму назад зьявіўся ў часопісе Саюза Цэркваў хрысьціян веры эвангельскай (пяцідзясятнікаў) у Беларусі, дзе апісваецца, як падчас апошняй вялікай вайны служыў у Менску пастар Царквы эвангельскіх хрысьціян-баптыстаў - Кецко Антон Матрафанавіч. У артыкуле мімаходзь прыгадваецца мой бацька Якуб Рапецкі. Факт у тым, што ён вельмі блізка супрацоўнічаў з пастарам Кецком. Тата з мамаю даглядалі дзяцей, вучылі іх духоўным прынцыпам і ў той час свабодна карысталіся беларускай мовай. Іхняя царква даглядала тых сіротаў у двух сіроцкіх дамах, а дзесьці каля 75 былі габрэйскага паходжаньня. Бог паслаў ім нямецкага афіцэра, які сам быў эвангельскім веруючым і ведаў пра габрэйскіх дзяцей пад апекай Кецка і ягонай суполкі хрысьціянскіх вернікаў. Ён папярэджваў нашым субратам па веры аб інспекцыях, што давала ім магчымасьць хаваць некаторых дзяцей і на іхняе месца ставіць сваіх. Цудоўная гісторыя...
Ю. Рапецкі
1 comment