Вольга Іванова з Алесем Смалянчуком падрыхтавалі да выдання кнігу “Прамоўленая гісторыя. ХХ стагоддзе ў памяці жыхароў беларускай вёскі”.
Для беларускага гістарыяпісання кніга мае наватарскі характар, бо даследуе індыідуальную і калектыўную ідэнтычнасць, калектыўную памяць на матэрыялах вуснай гісторыі, аповедаў людзей пра ўласны лёс на фоне гісторыі ўсяго ХХ ст.
Кніга складаецца з дзвюх частак. Першая ўтрымлівае 16 жыццёвых гісторый (ці аўтабіяграяфічных нарацый з збораў Архіва (у тым ліку ўспаміны Сяржука Вітушкі, айца Георгія Сапуна з в. Пачапава Баранавіцкага р-ну, Ядзвігі Календы з Рубяжэвічаў, Сяргея Яноўскага з Менску, Алены Новік з Любчы, Феафаніі Насыр (1908! н. нар.) з Браслаўскага р-ну ды інш.).
Большасць суразмоўцаў нарадзіліся ў 1920-я гг. Аўтабіяграфіі дазваляюць паглядзець на гісторыю ХХ ст. скрозь прызму індывідуальных жыццёвых гісторый, часам унікальных…
У другой частцы кнігі прадстаўленая навуковая рэканструкцыя асноўных сюжэтаў вуснай гісторыі беларускіх вяскоўцаў, а таксама тэматычны аналіз успамінаў, звязаных з сталінскімі рэпрэсіямі, Халакостам, падзелам на “заходнікаў” і “ўсходнікаў”, калектывізацыяй і пасляваенным антысавецкім супрацівам, Чарнобыльскай катастрофай ды інш.
Кніга ілюстраваная дакументамі і фотаздымкамі з збораў экспедыцый Архіва вуснай гісторыі за 2011-2017гг.
Фактычна, гэта першая спроба навуковага аналізу сабраных Архівам вусных успамінаў. Між іныя яна сведчыць пра вялікую важнасць гэтага накірунка гістарычных даследаванняў для разумення нашай гісторыі ХХ стагоддзя.
З дапамогай “Талакі” пачаўся збор сродкаў на выданне кнігі – https://www.talaka.org/projects/2383/fund
1 comment