Добра што на радзіме зразумеюць аб БНР тое, што гэта не грамадская, а палітычная арганізацыя. І вось Вам маленькая гісторыя што пра БНР і сп-ню Івонку ведаюць. Калі была ў Менску на сусьветным кангрэсе ў 2013, жыла ў Крыніцах. Разгаварылася з чалавекам, які там працаваў на кухне і ён казаў што да пенсіі працаваў інжынерам, а зараз пенсіі нехапае, дык працуе тут. Потым, калі спыталася, дзе нарадзіўся, ён з гонарам казаў што з тых жа мясцін што і сп-ня Івонка Сурвілла і спытаўся ці чула пра такую)
Мне асабіста прыемна што сп-ня Івонка растлумачывае сьвету пра радзіму і беларусоў не толькі на роднай мове, але на ангельскай, французскай, дацкай, польскай і інш. Неяк прыемна што нас дастойна прадстаўляюць.
Але галоўнае, канешне, тое што дачакаліся: надрукавалі на радзіме! Але вось як цудоўна што палітычна пайшло іншае паветра!
калі ласка, глядзіце старонкі 60-63 Журнала «Большой» #82