НАС – ЛЕС !
     З нагоды 100-годдзя ад нараджэння
   пісьменніка Рыгора Бярозкіна (3.07.1918—1.12.1981)
            “--Вунь подпіс сведкі і – гайда:
          за Омскам ёсць Караганда,--
          там ППЛ за пяць гадоў
          падправіць так, што будзь гатоў
          спяваць нам на ўсе сто ладоў…”
           ххх
Ці ты Рыгор, ці Гірша ты --
Працоўны Лагер Свалаты
закрэсліць Менск і Магілёў, 
мелодыі тваіх палёў
і медалі пасля баёў….
           ххх
Ратуе сына Саламона
ад чорных здзекаў ахламона
калі не Тора, то Прастора
перажытога з ёю гора…
          ххх
Вішнёў, Бярозкін, Падбярэзскі…
Тут пералік лагодна-вескі:
Дубоўка, Баравы, Калінін,
Каштанаў, з імі – Дубавец,
Ракіцкі… Й гэта не канец…
           ххх
Нас – лес! Літаратура – пушча:
камель і крона там. Мы – гушча!
…А падсякалі карані.
І сёння, ЛЕС, гудзі-звані!
           ххх
Ідзе Стагоддзе. Нам не змора
сказаць, хто быў-ёсць непакора:
жывы атожылак-падпора
  імя Бярозкіна
                  Рыгора.
28.06.2018
Сяргей Панізьнік
	