Vincent Žuk-Hryškievič
Вінцэнт Жук-Грышкевіч
The First President of Belarusian Institute of Arts and Sciences, CanadaПершы прэзідэнт Беларускага інстытута навукі й мастацтва ў Канадзе
Вінцэнт Жук-Грышкевіч быў выдатным беларускім дзеячом і адыграў вялікую ролю у беларускім вызвольным руху свайго часу. Дзейнасьць яго абыймала розныя галіны - пэдагагічную, навуковую, арганізацыйна-грамадзкую, палітычна-дзяржаўную - і вялася, не зважаючы на перасьледы, арышты, вязьніцы, ссылкі, канцэнтрацыйныя лягеры.
Нарадзіўся Вінцэнт Жук-Грышкевіч 10 лютага 1903 году ў рыма-каталіцкай сям'і у мястэчку Будслаў Вялейскага павету ў заходняй Беларусі. Бацькі ягоныя - Марыя, з дому Ханяўка, і Антон - былі абое беларусы, займаліся земляробствам. Мелі яны шасьцёра дзяцей, пяцёра зь іх дажыло да дарослага веку: Ядвіня, Яська, Міхась, Браніслаў і наймалодшы Вінцэнт.
Пачаткавую асьвету Вінцук здабыў у Будславе, сярэднюю - у беларускіх гімназіях: у Будславе і Вільні. У 1922 годзе ён закончыў Віленскую Беларускую Гімназію.
Восеньню 1922 году Вінцэнт паступіў на факультэт славянскай філялёгіі й гісторыі ўнівэрсытэту Карла IV ў Празе Чэскай і ў 1926 годзе закончыў студыі як вучыцель сярэдняй школы.
У сьнежні 1932 году В. Жук-Грышкевіч нострыфікаваў свой чэскі дыллём на ўнівэрсытэце Сьцяпана Батуры ў Вільні, здаўшы дзяржаўныя экзамены, якія кваліфікавалі яго выкладаць у сярэдніх школах гісторыю й славянскую філялёгію. 26 ліпеня 1952 году праф. В. Жук-Грышкевіч абараніу на Атаўскім унівэрсытэце ў Канадзе дакторскую дысэртацыю з галіны беларускай літаратуры на тэму: «Лірыка Янкі Купалы», і 11 кастрычніка 1952 году атрымау навуковую ступень доктара філязофіі з галіны літаратуры.
Пэдагагічную дзейнасьць пачаў В. Жук-Грышкевіч, вярнуўшыся з Прагі Чэскай (а фактычна у 1915 годзе пасьля заканчэньня двукляснага прыхадзкога вычылішча, калі ён быу хатнім настаўнікам у вёсцы Васілеушчыне; там ён зарганізаваў і школку, якую палякі зачынілі у 1919 rодзе). У гадох 1927-1939 ён быу вучыделем у Віленскай Беларускай Гімназіі, дзе выкладаў гісторыю, беларускую мову й літаратуру. Гэтак сама быў выкладчыкам беларускае мовы ў Праваслаунай Духоўнай Сэмінарыі і у Вышэйшай Школе Палітычных Навукаў у Вільні.
Будучы ў войску ад 1945 да 1949 году, праф. В. Жук-Грышкевіч быў выкладчыкам гісторыі й псыхалёгіі ў вайсковых польскіх сярэдніх школах: у Порто Сан Джорджыё й Модэна - у Італії ды ў Англіі. У Канадзе ад 1951 да 1954 году пры ўнівэрсытэце Таронта (University Extension) ён вёу, зарганізаваны ягоным стараньнем, лектарат беларусаведы.
Апрача пэдагагічнай працы, Вінцэнт Жук-Грышкевіч з 19-ці годоу праз усё сваё доўгое жыцьцё займаўся навукай, нацыянальна-грамадзкай і палітычнай дзейнасьцю. Ужо ў 1922 годзе, у часе першых выбараў у польскі сойм, ён, выпускнік Віленскай Беларускай Гімназіі, быў выбарчым інструктарам на Браслаускі й Дзісьненьскі паветы ад Беларускага Выбарчага Камітэту у Вільні; агітаваў па сёлах і мястэчках за беларускіх кандыдатаў у польскі сойм і сэнат. Беларусы йшлі на выбары у блёку г. зв. меньшасьцяу Польшчы.
У Празе Чэскай В. Жук-Грышкевіч належаў да беларускіх студэнцкіх арганізацыяў; у Вільні брау актыўны ўдзел у беларускім «Навуковым Таварыстве», «Беларускім Вучыцельскім Саюзе» й у «Таварыстве Беларускай Школы - ТБШ» ; супрацоўнічаў у часопісах і газэтах: «Беларуская Справа», «Наша Справа», «Народны Звон», «Сям'я й Школа», «Беларускі 3вон» і «Маладая Беларусь».
30 верасьня 1939 году, пасьля акупацыі Чырвонаю Арміяй Вільні, НКВД арыштавала В. Жук-Грышкевіча. Ен быў зьняволены у турмах: Лукіскай, Беластоцкай, Вялейскай, Менскай, Полацкай і ў Воршы. У 1940 годзе прачыталі яму прыгавор, у якім было сказана, што ён «социально опасный элемент» ды вораг народу й савецкай улады і дзеля гэтага прысуджаны на 8 гадоў «исправительных трудовых лагерей».
У гэтых «трудовых» лягерах ён разам з сотнямі іншых вязьняў будаваў найболей паўночную - ад Белага мора да паўночнага Уралу - чыгуначную лінію. У выніку дагавору генэрала Сікорскага з Молатавым пра звальненьне зь лягероу польскіх грамадзян у 1942 годзе В. Жук-Грышкевіч быу звольнены, і каб урэшце вырвацца з Савецкага Саюзу, увосені 1942 году накіраваўся ў польскае войска, якое тады фармавалася з польскіх грамадзян.
3 войскам гэтым, што было у складзе восьмай Брытыйскай Арміі, ён быў у Іраку, Палестыне, Эгіпце, а пасьля ў Італіі. Браў удзел у бітве пад Монтэ Касына. Пасьля спыненьня ў 1945 годзе ваенных дзеяньняў у Італіі ён выкладаў у вайсковай польскай сярэдняй школе гісторыю й псыхалёгію. 3 вучнямі-беларусамі падрыхтоувау грунт для заснаваньня беларускай арганізацыі у Англіі, куды ведама было, што яны з войскам пераедуць.
У 1946 годзе В. Жук-Грышкевіч з жаўнерамі-беларусамі арганізаваў у Лёндане, Англіі, першую пасьля вайны на зміграцыі беларускую арганізацыю - 3гуртаваньне Беларусаў у Вялікай Брытаніі, быў ягоным першым старшынём. У гэтых гадоў быў рэдактарам часопісаў: «На Шляху» і «Беларус на Чужыне».
У студзені 1950 году В. Жук-Грышкевіч пераяжджае ў Таронта і стаецца "spiritus movens" беларускага нацыянальна-грамадзкага й навуковага жыцьця у Канадзе. Арганізаваў групоўку «Авангард», быў ініцыятарам і галоўным арганізатарам у Канадзе Першае Сустрэчы Беларусаў Пауночнае Амзрыкі, арганізаваў Беларускую Крэдытовую Супалку - "Byelorussian (Toronto) Credit Union Ltd.", пры ўнівэрсытэце Таронта - Лектарат Беларусаведы, на якім ён быў выкладчыкам. рэпрэзэнтавау беларусаў на кангрэсе "Рах Romana" у Таронта, Монтрэалі й Квэбэк Сіты. Супрацоунічаў у газэтах: «Беларускі Эмігрант» і «Бацькаўшчына». Увосені 1952 году здабыў на Атаўскім унівзрсытэце навуковую ступень доктара філязофіі. 4-га верасьня 1953 году ажаніуся зь беларускай студэнткай факультэту дэнтыстыкі Тарантонскага унівэрсытэту Раісай Жукоускай.
У лютым 1954 году старшыня Рады БНР інж. М. Абрамчык накіроувае яго у Нямеччыну арганізаваць і весьці беларускую сзкцыю радыё «Вызваленьне» у Мюнхэне. 20 травеня 1954 году беларускія радыёперадачы пайшлі у Беларусь. На становішчы кіраўніка беларускай сэкцыі радыё «Вызваленьне» В. Жук-Грышкевіч быў да красавіка 1956 году, калі вярнуўся назад у Таронта у Канаду.
У Канадзе йзноў поўнасьцю ўключаецца ў беларускае rрамадзкае жыцьцё. Супрацоўнічае з др. В. Дж. Кзйз ў апрацаваньні магаграфіі пра беларусаў у Канадзе - Canadians of Byelorussian Origin. У 1966 годзе арганізуе Каардынацыйны Камітзт Беларусаў Канады, у 1967 - Беларускі Інстытут Навукі й Мастацтва ў Канадзе й зьяўляецца першым старшынём абедзьвюх арганізацыяў.
Вінцэнт Жук-Грышкевіч рэпрэзэнтуе беларусаў на аrульнаканадыйскіх кангрэсах і канфэрэнцыях, як: у верасьні 1965 году бярэ ўдзел у зьезьдзе Рады Стагодзьдзя Канады ў Таронта як прадстаунік ад 3гуртаваньня Беларусаў Канады (сябры Рады Стагодзьдзя Канады ад 1961 rоду), у 1966 годзе - на канфзрзнцыі "Rights and Responsibilities" у Порт Злджьш, на "Тhinkers' Conference" у 1968 rодзе ў Таронта. На Другім Кангрзсе Канадыйскіх Славян у 1967 годзе ў Атаве чытае даклад на тзму: "Belorussians and Canadian Statistics" - «Беларусы й канадзкая статыстыка» і даказвае, што беларусаў у Канадзе ёсьць што найменш 50 тысяч і яны павінны мець лепшы, як дагэтуль, статус у канадзкай статыстыцы. Ен супрацоунічае ў газэтах: «Бацькаўшчьша», «Беларус» і рздагуе «Весткі з Канады».
Як сябра Рады БНР і старшыня Сэктару Рады БНР на Канаду В. Жук-Грышкевіч апрацоўвае праект рэарганізацыі Рады БНР, зьмены яе Статуту і стварэньня нацыянальна-палітычнай бээнэраўскай арганізацыі Лігі БНР. Праект гэты, як дыскусійны матарыял, ён прадстаўляе на 10-ай Сзсіі Рады БНР, што адбылася 13 красавіка 1968 году ў Нью Ерку. На гзтай Сэсіі др. Вінцзнт Жук-Грышкевіч быў выбраны першым заступнікам Старшыні Рады БНР. Пасьля сьмерці 29 трауня 1970 году Старшыні Рады БНР інж. Міколы Абрамчыка Старшынём Рады БНР стаўся першы заступнік старшыні др. Вінцэнт Жук-Грышкевіч, а 11-я Сзсія Рады БНР 29 травеня 1971 году у Нью Ерку абрала яго за Старшыню Рады БНР на наступны шасьцігадовы тэрмін. На становішчы Старшыні Рады БНР ён быў да лістапада 1982 году - амаль да 80-годзьдзя свайго жыцьця. Апошнім асягненьнем др. В. Жук-Грышкевіча трэба уважаць ягоны вядучы ўдзел у пабудове ў 1988 годзе, на 1000-я ўгодкі хрысьціянства у Беларусі, Беларускага Памятнага Крыжа ў Сьвятьші Пакутнікаў у Мідлянд у Каладзе.
Аддау сваё працавітае й творчае, ахвярнае й пакутнае жыцьцё Вінцэнт Жук-Грышкевіч на службу Бацькаўшчыне-Беларусі, закончыў яго 14 лютага 1989 году ў Бэры ў Канадзе і заслужыў на вечную памяць. Цела яго спачывае на беларускім могільніку Жыровіцкае Божае Маці ў Іст Брансвіку у 3ША.
Раіса Жук-Грышкевіч
Vincent Žuk-Hryškievič played а significant role in the Belarusan independence movement of his time. His involvement included activities in pedagogy, research, social and political organizing for which he was persecuted, arrested, deported, and exiled from his homeland.
Не was born on February 10, 1903, into а Catholic family in the township of Budslaŭ, Vialejka district, the son of Anton and Mary (nee Chaniaŭka). Не was the youngest of six children, five of whom survived, Jadvinia, Jan, Michael, Branislau, and Vincent.
Vincent attended elementary school in Budslau. His secondary school years were divided between Budslau and Vilna, where he graduated in 1922. That autumn he enrolled in the Charles University in Prague, where he was a student of Slavic philology and history. He received his degree in 1926, qualifying him to be a secondary school teacher. From 1927 until 1939 he taught history and literature at the Belarusan lycee in Vilna. Simultaneously he held the rank of lecturer in the Belarusan language at the Belarusan Orthodox Seminary and at the School of Higher Political Studies, both in the city of Vilna. In December 1932, he passed a national examination at Stephen Batory University in Vilna, qualifying him to teach history and Slavic philology. In both Prague and Vilna he was actively involved in community organizations and teachers' societies and participated in the publication of several Belarusan-language newspapers and periodicals. Having come to Canada in 1950, he matriculated at the University of Ottawa which awarded him a doctorate in July 1952 after his successful defense of a dissertation on the lyricism of Janka Kupala.
As a member of the Polish Anny from 1945 to 1949, he lectured in history and psychology in Polish military schools in England and in Italy. He emigrated to Canada in 1950 and from 1951 to 1954 coordinated and conducted a series of lectures in Belarusan Studies through the University of Toronto's extension programme.
In addition to his life-long career as a teacher and lecturer, Žuk-Hryškievič was involved in the social, educational, and political life of the Belarusan diasporan community.
When the first elections to the Polish Sejm were held in 1922, he served as the campaign director for the Braslau and Dzisniensk regions for the Belarusan campaign committee of Vilna, promoting the minority-bloc Belarusan candidates in the Sejm and the Senate.
With the occupation of Vilna by the Soviet Army on September 30, 1939, Zuk-Hryskievic was arrested and, over a period of many months, was imprisoned in Lukiski, Bialystok, Vialejka, Miensk, Polack, and Vorsha. In 1940 he was charged with being an "anti-social element" and an "enemy of the [Soviet] people" and was sentenced to eight years at hard labour. Together with thousands of other prisoners, he was sent to the north, where he worked on the northern railroad from Kotlas to Vorkuta. In 1942 an agreement was signed between Soviet Foreign Minister Molotov and Polish General Sikorski to free Polish citizens being held in Soviet prison camps. He was released and joined the newly-formed Division of the Eighth British Army, made up of citizens of Poland. He served with this Division in Iraq, Palestine, Egypt, and later, in Italy, where he took part in the Battle of Monte Cassino.
With the cessation of hostilities in Italy, he taught history and psychology in the Polish military secondary school. It was already known that the final destination of a number of the Belarusan soldiers would be Great Britain. As he worked with these young soldiers, Žuk-Hryškievič laid the groundwork for the creation of what would become the Association of Byelorussians in Great Britain, the first organization formed in any Western country in the post-war period. Elected its first president, he directed the work of the Association into several fields and began the publication of two periodicals aimed at the Belarusan immigrant community.
Having moved to Toronto, Ontario, Canada, in January 1950, Žuk-Hryškievič became a leading figure in Belarusan-Canadian community life. He took an important role in a number of initiatives, for example, in the organization of the First Convention of Belarusans in North America, which took place at Niagara Falls, Ontario, in 1952; in the formation of the Byelorussian (Toronto) Credit Union, Limited; and in development of a lecture series on Belarusan themes at the University of Toronto.
In September 1953 Vincent Žuk-Hryškievič married Raisa Žukouskaja, a student in the Faculty of Dentistry at the University of Toronto.
In addition to his extensive activity with the community, he often represented Belarusan-Canadians at conferences and conventions such as the Centennial Planning Committee (Toronto, 1965), the Conference on Rights and Responsibilities (Port Elgin, 1966), and the Second National Conference on Canadian Slavs (Ottawa, 1967).
At this 1967 conference, Žuk-Hryškievič presented a paper on: "Belorussians and Canadian Statistics," demonstrating that official statistics had drastically under-represented that group. According to data which he marshalled, he proposed a conservative estimated that over 50,000 Canadians were of Belarusan origin.
For a period of two years, Žuk-Hryškievič moved to Munich, Germany, at the invitation of Mikola Abramčyk. Here Vincent established and managed the Belarusan section of Radio Liberty. He made the first broadcast to his homeland on May 20, 1954, and remained with the programme until April 1956 when he returned to Toronto.
In Canada he resumed his involvement in community affairs. Among the first projects which he undertook was assisting Dr. V. J. Kaye in preparing his essay, "Canadians of Byelorussian Origin." In response to the felt need for an umbrella organization to help coordinate Belarusan activities throughout Canada, he spearheaded the formation of what became the Belarusan Canadian Coordinating Committee and became its first president. In 1967, he established the Belarusan Institute of Arts and Sciences in Canada and was elected its first president.
As a member of the Council (Rada) of the Belarusan Democratic Republic, he undertook the restructuring and reorganization of that body, by means of amendments proposed for the Statute (Constitution) of the BDR. These ideas were presented in a discussion paper at the Tenth Session of the Rada, held in New York in April 1968. Vincent Žuk-Hryškievič was elected Vice-President at this Tenth Session and, upon the death of Mikola Abramčyk in May 1970, assumed the presidency. At the Eleventh Session of the Rada which took place in New York in May 1971, he was elected to full six-year term of office. In fact he held the post of president into the 80th year of his life, until November 1982.
The thousandth-year anniversary of Christianity in Belarus was celebrated throughout the world in 1988, and Žuk-Hryškievič took an active part that year in the erection of a Belarusan memorial cross at the Martyrs' Shrine in Midland, Ontario.
Vincent Žuk-Hryškievič passed away on February 14, 1989, in Barrie, Ontario. He was interred in the Belarusan Cemetery in East Brunswick, New Jersey, U.S.A.
Raisa Žuk-Hryškievič