
Маім землякам прысвячаю
Шаноўныя чытачы!
Беларусы маюць чым ганарыцца. У нашай кра- іне жывуць прыгожыя, таленавітыя і працаві- тыя людзі, тут прыгожая прырода і шчодрая зямля. Кніга «Чым трэба ганарыцца кожнаму беларусу» — гэта кароткая гісторыя 1000-га- довай краіны, адлюстраваная ў сціслай, даве- дачнай інфармацыі з уключанымі ў яе картамі і табліцамі. Кніга складаецца з трох частак: да- лёкага мінулага (Х–ХІХ стст.), блізкага мінулага (ХХ ст.) і сённяшняга дня Беларусі. У кожным з гэтых раздзелаў кніга прапануе Вам даведацца больш аб сучасных дасягненнях Беларусі, гісто- рыі краіны і яе развіцці, унікальнасці беларускага народа, асобах, якія найбольш паспрыялі развіццю нацыі. Пра гэта і яшчэ шмат пра што гэтая кніга.
Аўтар
Дата выхаду: 2017
Рэдактар: Баршчэўскі Лявон
Выдавец: Кнігазбор
