Mr. Janka Survilla

Janka Survilla
Янка Сурвілла

Member of the Belarusian Institute of Arts and Sciences, Canada
Belarusian public figure in exile, economist, journalist, photographer.
---
Сябра Беларускага інстытута навукі й мастацтва ў Канадзе
беларускі грамадскі дзеяч у эміграцыі, эканаміст, журналіст, фатограф.
  • 1925 - Янка Сурвілла нарадзіўся 20-га чэрвеня 1925-м г. ў Белевічах, на Віленшчыне.
  • 1943 - Скончыўшы Настаўніцкія Курсы ў Войстам,  вучыў у Данюшаве.
  • 1943 - у лістападзе быў змушаны пакінуць бацькаўшчыну
  • 1943 - 1945 - працаваў у Беларускім Камітэце Самапомачы ў Нямеччыне, якога галоўнай функцыяй было апекавацца беларускімі ваеннапаломнымі якія змагаліся ў польскім войску.
  • 1945 - у беларускім лагеры ўцекачоў у Ватэнштэце, каля Браўншвайг.
  • 1946 - Пачаў выдаваць часапісы ШЛЯХАМ ЖЫЦЬЦЯ.
  • 1947 - Стварыў  сваё выдавецтва з мэтай выдаваць беларускую літаратуру. Выдаў брашуру WHITERUTHENIA (Braunschweig 1947).
  • 1948 - Эмігруе ў Францыю з надзеяй прадаўжаць навуку. Падпісвае кантракт на год працы на сталёўні ў Мозэль.
  • 1949 - 1951 - у Парыжы,  дзе вывучае на Аlliance Francaise французскую мову.
  • 1951 - 1956 - Атрымаўшы студэнцкую бурсу ў Гішпаніі, выяжджае у Мадрыд і паступае на Эканамічны Факультэт  Мадрыдзкага Унівэрсытэту, які канчае ў 1956-м г. Пачынае працаваць над дактаратам.
  • 1958 - Перарывае працу над дактаратам каб пачынаць беларускія радыяперадачы Гішпанскага Нацыянальнага Радыя, якія вядзе да іх закрыцьця ў канцы травеня 1965-га г.
  • 1966 - 1969 - рэдактар/перакладчык  у  Гішпанскім Нацыянальным Радыі
  • 1969 - Эмігруе з сям’ёй у Канаду, дзе працуе эканамістам пры канадзкім урадзе да 1991-га г. Адначасна  бярэ актыўны ўдзел у жыцьці беларускай  дыяспары у Канадзе. Сябра Рады БНР, сябра ЗБК, Старшыня Атаўскага Аддзелу ЗБК, сябра Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва ў Канадзе.
  • 1997 - Памёр у Гатыно пасьля цяжкое хваробы 3-га чэрвеня 1997-га г.  Пакінуў у жалобе жонку Івонку і дачок Ганну і Паўліну,  зяцяў Франсуа і Эрыка і ўнукаў  Шарлёту і Алекса.

BELARUSAN CANADIAN COORDINATING COMMITTEE
KAAPДЫHAЦЫЙНЫ KAMITЭT БЕЛАРУСАЎ КАНАДЫ
54 Mary St., Barrie, Ont. Canada, L4N 1T1. Tel (706) 726-8654
KAMУHIKAT №3 - ЛІПЕНЬ 1997


ВЕЧНАЯ ПАМЯЦЬ ЯНКУ СУРВІЛЛУ (1925 - 1997)

3 чэрвеня, сёлета, пасьля цяжкой хваробы на 72-м годзе жыцьця адыйшоў ад нас у вечнасьць у горадзе Атаве Янка Сурвілла, сябра Рады БНР, шматгадовы старшыня аддзелу Згуртаваньне Беларусаў Канады, сябра Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва ў Канадзе. Эканаміст па прафесіі, мастак-фатограф із замілаваньня, зь любоўю па мастацку ўвекавечніў здымкамі асьвечэньне ў 1988 г. Беларускага памятнага Крыжа ў Мідлянд, Канадзе шостае да яго паломніцтва ў 1994 г.,да шмат падзеяў зь беларускага жыцьця. Быў удзельнікам Першага зьезду беларусаў сьвету, арганізаванага ЗБС “Бацькаўшчына” ў 1993 годзе ў Менску.
У мінулым ЁН выдавец паштовак відяў Беларусі, Сакратар Першага Сусьветнага Зьезду Беларусаў Эміграцыі ў 1948 году ў Парыжы, гістарыўнай падзеі й таму, што на гэтым Зьезде Янка пазнаёміўся з Івонкай Шыманец, пазьнейшай жонкай. Ён шматгадовы кіраўнік беларускіх радыёперадачаў ў Гішпаніі.
Вечная памяць і вечны супакой Табе “працоўнік і змагар”. Кожны раз, як будзем ўспамінаць, Ты будзеш з намі.
І калі мы верым, што Хрыстос памёр і ўваскрос, дык верым, што Бог уваскросіць і тых, што веручы ў Хрыста памерлі. Гэтыя словы апостала Паўлы накіровываем разам із спачуваньнямі сям’і сьв. пам. Янкі Сурвілы - спадарыні Івонцы, яе дзецям і ўнукам.

Раіса Жук-Грышкевіч
HOW I MET JANKA and IVONKA SURVILLA's Family

 My family emigrated to Canada in 1979. About a year later, we meet up with the Survilla’s family.
Here is how we met: I applied for a graduate program at the University of Ottawa in the early 1980s. My first choice was a class with the linguist, Prof. Dr. Bogdan Plaskacz. Most of the students in the classroom were from various countries, ranging from Russia to Moldova. Each of us was supposed to name our birthplace (country and its capital city) at the first meeting. When my turn came, I named Biełaruś and Minsk. The professor asked me whether I was familiar with Biełarusian Canadians. I wasn’t. Dr. Plaskacz responded that his best friends are Biełarusians and that they would be happy to meet compatriots. That evening, I received a phone call from a woman with a melodious voice: it was Joanna Survilla, who said that Dr. Plaskacz had invited both our families to his home for supper on Saturday. “You probably don’t have a car,” she mentioned (and we didn’t), but my husband, Janka, will pick you up and bring you back home. Indeed, Sp.-r Janka did. Very soon, he became my mentor in terms of the history of Biełaruś; he knew our country as the five fingers on his right hand. Janka Survilla was an excellent and friendly teacher and friend. Because of him, I dropped Russian studies to promote my motherland in the academic world. And together, under his leadership, we succeeded. Colleagues who attended our presentations at the world conferences were envious of our unity and success.

Dr. Zina Gimpelevich

Жыцьцё беларусаў у Канадзе. Фотаздымкі Янкі Сурвіллы



Інфармацыя на сайце Wikipedia павінна быць удакладнена





"Музыка й чэрці". Апублікавана Янкам Сурвіллам у 1947 годзе