Cпадчына 25 сакавіка і беларуская нацыянальная ідэнтычнасьць

Міжнародны навуковы сымпозыюм, прысьвечаны 106-й гадавіне абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі

Дзень 25 Сакавіка займае ў гісторыі беларусаў асаблівае значэньне. У гэты дзень у Менску ў 1918 годзе была абвешчаная незалежнасьць Беларускай Народнай Рэспублікі, што ўкаранавала шматгадовыя імкненьні беларусаў да свабоды і ўласнай дзяржаўнасьці. Нягледзячы на тое, што БНР не замацавалася на мапе Эўропы, яна пакінула значны сьлед у драматычнай гісторыі Беларусі і дала пачатак наступным спробам стварэньня беларускай дзяржаўнасьці.

Чарговая гадавіна Акту 25 Сакавіка з’яўляецца добрай нагодай, каб паразважаць пра паразы і посьпехі беларускага шляху да свабоды і незалежнасьці ад моманту абвяшчэньня БНР на сёньняшняга дня. Варта яшчэ раз зьвярнуць увагу на ідэю, якая аб’ядноўвае беларусаў, прааналізаваць яе ўплыў на будаваньне сучаснай беларускай нацыянальнай ідэнтычнасьці і цывілізацыйныя выбары беларусаў.

Катэдра міжкультурных дасьледаваньняў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы Варшаўскага ўнівэрсытэту і Беларуская бібліятэка і музэй імя Ф. Скарыны ў Лёндане запрашаюць вас на міжнародны навуковы сымпозыюм, прысьвечаны 106-й гадавіне абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. Сымпозыюм мае міждысцыплінарны характар і зьбярэ беларускіх гісторыкаў, палітолягаў, культуразнаўцаў, літаратуразнаўцаў і мовазнаўцаў з Польшчы, Літвы, Чэхіі, Канады і Брытаніі. Сымпозыюм пройдзе пад ганаровым патранатам Рэктара Варшаўскага ўнівэрсытэту.

Рэгістрацыя ўдзельніка: https://www.eventbrite.co.uk/e/c-25-tickets-856101511667

Сымпозыюм пройдзе 25 сакавіка 2024 г. у гібрыдным фармаце ў Беларускай бібліятэцы імя Ф. Скарыны па адрасе 37 Holden Rd London N12 8HS. Пачатак аб 11:00 (GMT).

Спасылка на Zoom для ўдзелу онлайн: https://us02web.zoom.us/j/81460286580?pwd=eHNqZUVPVWVCWE1ITTNZWllPL1ZYQT09

 

ПРАГРАМА СЫМПОЗЫЮМУ 25.03.24

11.00 – 11.10 ПРЫВІТАЛЬНЫЯ СЛОВЫ АРГАНІЗАТАРАЎ

Караліна Мацкевіч, Павал Шаўцоў (Беларуская бібліятэка імя Ф. Скарыны)

Ёанна Гэтка, Юры Грыбоўскі (Варшаўскі ўнівэрсытэт)

 

11.10 – 11.30 ПЛЕНАРНЫ ВЫСТУП

Вінцук Вячорка (Вільня), Дуалізм беларускіх моўных стандартаў і моўна-нацыянальная ідэнтычнасьць беларусаў

 

СЭКЦЫЯ 1. Ідэя і атрыбуты незалежнасьці: мінулае і сучаснасьць

Мадэратар: Павал Шаўцоў

11.30 – 11.50 Ёанна Гэтка (Варшава), Сымболіка прасторы як фактар будаваньня беларускай нацыянальнай ідэнтычнасьці падчас дэмакратычных пратэстаў 2020 году

11.50 – 12.10 Віктар Корбут (Варшава), Герб, сьцяг, сталіца: дзяржаўныя атрыбуты Беларускай Народнай Рэспублікі ў 1918 годзе

12.10 – 12.30 Паліна Прысмакова (Варшава), Рада БНР пасьля 100 гадоў барацьбы – актуальная праца ўраду на выгнаньні

12.30 – 12.50 Караліна Мацкевіч (Лёндан), Артэфакты БНР у зборах Беларускай бібліятэкі і музэю імя Францішка Скарыны

12.50 – 13.10 ДЫСКУСІЯ

13.10 – 13.30 ПЕРАПЫНАК

 

СЭКЦЫЯ 2. Традыцыя 25 Сакавіка паміж дзьвюмя войнамі

Мадэратар: Караліна Мацкевіч

13.30 – 13.50 Алесь Пашкевіч (Вільня), “Беларусы… плачуць і носяць смутак у сэрцы”. Як сьвяткавалі 25 сакавіка ў Заходняй Беларусі

13.50 – 14.10 Алесь Пагарэлы (Варшава), Захаваць памяць, падтрымліваць ідэю незалежнасьці: БНР у дыскурсе друку міжваеннай Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі

14.10 – 14.30 Андрэй Мастыка (Вільня), Месца і значэньне памяці аб Акце 25 сакавіка для беларускага студэнцкага руху ў міжваеннай Вільні

14.30 – 14.50 Тамаш Блашчак (Коўна), Традыцыі сьвяткаваньня 25 Сакавіка сярод ковенскіх беларусаў у 20-я i 30-я гг. XX ст.

14.50 – 15.10 Юры Грыбоўскі (Варшава), БНР і беларусы ў міжваеннай Латвіі

15.10 – 15.30 ДЫСКУСІЯ

15.30 – 15.50 ПЕРАПЫНАК

 

СЭКЦЫЯ 3. Спадчына БНР на чужыне: учора і сёньня

Мадэратар: Юры Грыбоўскі

15.50 – 16.10 Алена Глагоўская (Быдгашч), Традыцыя ўшанаваньня памяці пра БНР сярод беларусаў у пасьляваеннай Польшчы

16.10 – 16.30 Павел Котаў (Прага), Адзначэньне беларусамі ўгодкаў Акту 25 сакавіка ў Празе: гісторыя і сучаснасьць

16.30 – 16.50 Натальля Гардзіенка (Вільня), Мэмарыялізацыя БНР як частка захаваньня нацыянальнай ідэнтычнасьці беларускай паваеннай эміграцыі на Захадзе

16.50 – 17.10 Пётра Мурзёнак (Атава), БНР як сымбаль падтрымкі беларускай нацыянальнай ідэнтычнасьці ў Канадзе

17.10 – 17.40 ДЫСКУСІЯ І ПАДСУМАВАНЬНЕ

Leave Comment

Your email address will not be published. Required fields are marked *