Спектакль “Вуліца Геніюш”

...

Спектакль пад такой назвай адбыўся ў Беларускім грамадска-рэлігійным цэнтры ў Таронта 14 красавіка 2018 года. Спектакль быў прысвечаны знакамітаму чалавеку, паэту і грамадскаму дзеячу – Ларысе Геніюш. Спектакль быў своеасаблівым працягам святкавання 100-годдзя БНР.

...

Беларусы Таронта пад кіраўніцтвам рэжысёра Валянціны Шаўчэнка рыхтаваліся да пастаноўкі спектакля на працягу некалькі месяцаў. Нягледзячы на шторм-галалёд, які абрынуўся на паўднёвую частку Антарыё і на сам горад, паглядзець спектакль прыйшо каля 60 гледачоў. Гэтаму спрыялі як абвесткі, разасланыя па па е-мэйлу, афішы, звычайныя сяброўскія кантакты, ну і канешне ж, цікавасць да самаго спектакля, якія не так часта ставяцца на сцэне цэнтра.

...

Трэба аддаць належнае як рэжысёру, так і артыстам – было відавочна, што яны грунтоўна рыхтаваліся і хваляваліся, што ў выніку вылілася ў цудоўнае эмацыйнае прадстаўленне. Яно для многіх адкрыла як саму асобу Ларысы Геніюш і яе незвычайны лёс, так і дазволіла пазнаёміць з яе творчасцю і вершамі. Спектакль доўжыўся на працягу адной гадзіны, падчас якога артысты напамяць дэкламавалі вершы, упэўнена чыталі тэксты. Было бачна, што кожны з артыстаў шчыра перажываў на сцэне моманты жыцця гераіні спектакля, цалкам ужыўшыся ў ролю. Гэта эмацыйная напружанасць перадалася і гледачам, што было заўважна па блеску іх вачэй, і як некаторыя з іх казалі, па адчуванні мурашак на скуры - настолькі трагічным быў лёс гэтай беларускай жанчыны – гераіні спекталя, і настолькі добра ён быў прадстаўлены артыстамі на сцэне.

...

Пасля заканчэння спектакля зал дружна ўстаў і вітаў артыстаў і рэжысёра моцнымі, удзячнымі воплескамі. Поспеху спектакля спрыялі касцюмы, дэкарацыі, асвятленне і тэхнічная аўдыё-відэа падтрымка. Спонсарамі спектакля выступілі доктар Р. Качаткоў, Згуртаванне Беларусаў Канады, і Беларускі інстытут навукі і мастацтваў у Канадзе. Абсалютна зразумела, што спектакль, прысвечаны Ларысы Геніюш стаўся значнай падзеяй у культурным жыцці беларусаў. У залі прысутнічалі гледачы не толькі з Таронта, але і з Манрэаля, Атавы, Ватэрлоо. Было б вельмі добра, каб гэты спектакль прадоўжыў сваё жыццё на гастролях, і каб яго пабачылі беларусы з іншых гарадоў Канады.
Пётра Мурзёнак
фотаздымкі Уладзіміра Kасцючэнка

Leave Comment

Your email address will not be published. Required fields are marked *